Па прынцыповых пытаннях паміж Беларуссю і Расіяй ніколі не было і не будзе рознагалоссяў. Перакананасць у гэтым выказаў сёння журналістам кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства Уладзімір Макей.

Уладзімір Макей адзначыў, што паміж суб'ектамі гаспадарання дзвюх краін могуць быць рознагалоссі, канкрэтныя праблемныя пытанні не выключаны ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. «Але па прынцыповых пытаннях знешнепалітычнага характару або звязаных з бяспекай паміж Беларуссю і Расіяй ніколі не было і, перакананы, не будзе ніякіх рознагалоссяў», — падкрэсліў міністр.

Ён дадаў, што ў дзвюх краін няма праблем у аказанні падтрымкі адзін аднаму на міжнародных пляцоўках. «Мы падтрымліваем адзін аднаго ўсюды, і ў нас наладжана вельмі цеснае ўзаемадзеянне ў гэтым плане», — заявіў кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства.

Міністэрства замежных спраў Беларусі і Расіі ў 2016 годзе па выніках сумеснай калегіі падпісалі праграму ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі. У дакуменце адлюстраваны ўсе аспекты двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку на міжнародных пляцоўках, нагадаў Уладзімір Макей. У чэрвені знешнепалітычныя ведамствы правядуць чарговую сумесную калегію, прымеркаваную да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?