Мабільны аператар velcom склаў рэйтынг самых «гаваркіх» і інтэрнэт-актыўных вёсак Беларусі. У тройцы лідараў — населеныя пункты Віцебскай вобласці, паведамілі ў прэс-службе velcom.

Самай «гаваркой» у Беларусі аказалася вёска Сіроціна ў Шумілінскім раёне. У сярэднім тут размаўляюць па тэлефоне 918 хвілін (ці 15 гадзін) у месяц. Следам ідуць яшчэ два населеныя пункты Віцебскай вобласці — так, жыхары Леснікова у Сенненскім раёне прагаворваюць 680 хвілін у месяц, а ў вёсцы Зачэрня ў Лёзненскім раёне — 607 хвілін. Любяць пагутарыць па тэлефоне і жыхары вёскі Машавое ў Касцюковіцкім раёне (Магілёўская вобласць) — у сярэднім па 487 хвілін у месяц. Замыкае пяцёрку пасёлак Макраны ў Маларыцкім раёне (Брэсцкі рэгіён) з 449 хвілінамі на абанента.

У рэйтынгу інтэрнэт-актыўных таксама лідзіруюць вёскі Віцебскага рэгіёну. Узначалілі спіс Воўкавічы ў Талачынскім раёне, дзе на кожнага абанента прыпадае звыш за 31 Гбайт дата-трафіку. Другое месца заняла вёска Боўкалы ў Шаркаўшчынскім раёне, дзе выкарыстоўваюць па 18 Гб мабільнага інтэрнэту. Шмат трафіку (па 15,5 Гбайт) спажываюць і ў вёсцы Загаранкі, што ў Круглянскім раёне (Магілёўская вобласць). За ёй ідуць Стрыжава ў Бешанковіцкім раёне з 13 Гбайтамі на абанента, а на пятым месцы аказалася Яськаўшчына ў Лёзненскім раёне, дзе расходуюць па 8 Гбайт (абодва — у Віцебскім рэгіёне).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?