Віктар Стралкоўскі. Фота з фэйсбука Аляксандра Кушнера
Віктар Стралкоўскі захапіўся фатаграфіяй яшчэ ў дзяцінстве — бацька падараваў яму фотакамеру на дзень народзінаў. Стралкоўскі пачынаў працу ў «Советской Белоруссіі», пасля была праца ў газетах «Культура», Рэспубліка і БелТА. Удзельнічаў у выставачных праектах галерэі «Nova». Вельмі моцна сябраваў яшчэ з адным класікам беларускай фотажурналістыкі — Сяргеем Брушко. У апошнія гады Стралкоўскі вельмі актыўна дакументаваў вулічнае жыццё ў Мінску.
Развітанне з Віктарам Стралкоўскім пройдзе заўтра, 5 красавіка, па адрасе: Даўгінаўскі тракт, 160А з 12.00 да 13.00.
НН выказвае спачуванні ўсім родным, блізкім і калегам Віктара Стралкоўскага. Мы сабралі фотагалерэю памяці фотажурналіста, якая адлюстроўвае драматычнае жыццё Беларусі і беларусаў у 90-я гады мінулага стагоддзя. Больш здымкаў можна пабачыць на сайце аўтара.





