У Кіеве актывісты «Нацыянальнага корпуса» заблакавалі Расійскі цэнтр навукі і культуры, дзе павінна была прайсці «Татальная дыктоўка» па рускай мове.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс-Украіна са спасылкай на кіраўніка прэс-службы прадстаўніцтва Святлану Валыненка.

«Будынак заблакаваны актывістамі групоўкі «Нацыянальны корпус», спынены доступ, гучалі пагрозы фізічнай расправы», - заявіла Валыненка.

Паводле яе слоў, ля будынка размясціліся каля 50 чалавек, на тэрыторыю цэнтра іх не пусціла ахова. Актывісты паклалі ланцуг на вароты і заблакавалі праход смеццевымі бакамі.

Валыненка адзначыла, што 8 красавіка ў будынку Рассупрацоўніцтва павінна была адбыцца міжнародная акцыя «Татальная дыктоўка» - традыцыйная штогадовая дыктоўка па рускай мове, якая ў 2017 годзе праходзіць у 72 краінах свету.

Пасля прыезду паліцыі блакада была знятая. Але актывісты паабяцалі вярнуцца а 14:00, пракантраляваць, ці адбудзецца дыктоўка, паведамляе pravda.com.ua.

Раней палітычная партыя «Нацыянальны корпус» заклікала ўкраінцаў забіраць свае ўклады з расійскіх банкаў, што дзейнічаюць на тэрыторыі Украіны, а ўлады — адклікаць ліцэнзіі расійскіх банкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0