Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Каралю Швецыі Карлу XVI Густаву, родным і блізкім загінуўшых падчас тэракту ў Стакгольме. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. «З болем і смуткам у Рэспубліцы Беларусь успрынялі паведамленне пра чалавечыя ахвяры ў выніку наўмыснага наезда грузавіка на людзей у цэнтры Стакгольма», - гаворыцца ў спачуванні. Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя словы падтрымкі ўсяму народу Швецыі, а таксама пажадаў хуткага выздараўлення пацярпелым.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна