Расея не змагла прадухіліць хімічную атаку ў Сірыі, якая забрала жыцці 89 чалавек на мінулым тыдні, выказаў меркаванне дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан.

Як сказаў Тылерсан у эфіры амерыканскага тэлеканала Сі-бі-эс, Расія ў свой час узяла на сябе адказнасць кантраляваць працэс знішчэння запасаў хімзброі ў Сірыі і гарантаваць поўную забарону яго вытворчасці. Таму, на думку дзяржсакратара ЗША, віна за тое, што ў Сірыі зноў была ўжыта хімічная зброя, ляжыць менавіта на Расіі.

Са слоў Тылерсана, не так важна, «ці была Расія саўдзельнікам, ці яе спецыялісты апынуліся некампетэнтнымі, ці ж сірыйскі ўрад іх перахітрыў» - у любым выпадку, расійскі бок «не выканаў свае абавязацельствы перад міжнароднай супольнасцю».


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0