Члены расійскага мотаклуба «Начныя ваўкі» зноў праедуць мотапрабегам «Дарогі Перамогі — на Берлін», паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі.

Акцыя стартуе 27 красавіка з міжнароднага байк-цэнтра ў Ніжніх Мнеўніках. Байкеры праедуць па маршруце: Масква, Смаленск, Мінск, Брэст, Варшава, Уроцлаў, Будапешт, Браціслава, Прага, Дрэздэн, Берлін.

Па запэўненні арганізатараў, да мотамаршу далучацца еўрапейцы і прадстаўнікі розных рэгіёнаў Расіі, у тым ліку Чачні.

Цяперашні мотапрабег стане трэцім па ліку. Раней акцыі суправаджаліся скандалам на беларуска-польскай мяжы, калі польскія памежнікі адмаўляліся прапускаць у Польшчу асноўную групу членаў мотаклуба. Тым не менш адзінкавым байкерам ўсё ж атрымалася перасекчы мяжу і дабрацца да Берліна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?