Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі абвясціў у краіне рэжым надзвычайнага становішча тэрмінам на тры месяцы пасля таго, як у нядзелю ў двух выбухах у копцкіх царквы загінулі больш за 40 чалавек.

27 паломнікаў, якія прыйшлі ў царкву Св.Георгія ў горадзе Танта на хрысціянскае свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім (Вербніца), загінулі падчас першага выбуху. Яшчэ 16 чалавек загінулі пры выбуху ў Саборы Св. Марка ў Александрыі; сярод іх адзін паліцэйскі, што перашкодзіў тэрарыстам-смяротнікам зайсці ўнутр царквы.

Хрысціяне-копты складаюць прыкладна 10% насельніцтва Егіпта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0