Брытанскі калекцыянер Нік Мід знайшоў у паліўным баку танка Т-54 савецкай вытворчасці, які ён набыў на інтэрнэт-аўкцыёне, пяць залатых зліткаў. Кошт зліткаў, вагой пяць кілаграмаў кожны, складае два мільёны фунтаў стэрлінгаў (каля 2,5 мільёна даляраў).

Т-54, які належаў узброеным сілам Ірака, Мід набыў на eBay за 30 тысяч фунтаў стэрлінгаў (каля 37 тысяч даляраў ЗША).

Па словах Міда, ён падазраваў, што ў паліўным баку танка могуць знаходзіцца староннія прадметы, як мяркуецца, зброя. У сувязі з гэтым, працэс адкрывання бака здымаўся на відэа, каб пазбегнуць магчымых праблем з законам.

Мід мяркуе, што залатыя зліткі ў паліўны бак танка схавалі іракскія вайскоўцы, падчас ўварвання войскаў Садама Хусэйна ў Кувейт у 1990 годзе.

Зліткі ў калекцыянера канфіскавала паліцыя для праверкі, выдаўшы яму распіску. Ці атрымае ён іх назад, пакуль невядома, — правы на золата могуць заявіць улады Кувейта.

«Забяруць зліткі, ці не, у любым выпадку мой цудоўны танк застанецца ў мяне», — сказаў Мід.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?