У кіраўніцтве адной з расійскіх авіякампаній ВВС пацвердзілі атрыманне тэлеграмы Расавіяцыі з папярэджаннем аб магчымым прыпыненні чартарных рэйсаў у Турцыю.

Прычынай прыпынення чартарных авіязносін з Турцыяй называецца «складаная ўнутрыпалітычная абстаноўка ў краіне».

Раней у панядзелак прэс-сакратар Расійскага саюза туріндустрыі Ірына Цюрына заявіла, што ў выпадку прыпыннення чартарных праграм у Турцыю без адпачынку могуць застацца мільёны турыстаў, якія ўжо аплацілі туры:

«Гэта будзе, груба кажучы, беспрэцэдэнтны аблом для мільёнаў турыстаў, нават горш, чым закрыццё Турцыі ў 2015 годзе — тады кірунак закрылі ў канцы лістапада, паток ужо скончыўся, сезон быў практычна завершаны. А цяпер напярэдадні высокага сезону. І прыпынак чартараў — гэта крушэнне надзеі для людзей, якія нават ва ўмовах эканамічнага крызісу вырашылі вывезці дзяцей на адпачынак, тым больш, што Турцыя дае вельмі даступныя цэны».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?