8 мая ў Вільні Лявон Вольскі разам са сваім нарвежска-беларускім калектывам прадставіць праграму «172», у межах якой прагучаць лепшыя песні за ўсю кар'еру музыкі: ад гурта «Мроя» да найноўшага сольнага альбома «Псіхасаматыка».

Для тых, хто ўжо набыў квіткі, але яшчэ не прыдумаў, як дабрацца да Вільні, ёсць добрыя навіны: адмыслова на дзень канцэрта, 8 мая, будзе арганізаваны аўтобус, які давязе ўсіх ахвотных з Мінска ў Вільню і верне назад пасля канцэрта. Цана пытання — 25 рублёў у абодва бакі.

Ад'езд плануецца 8 мая а 6:30 ранку ад станцыі метро Каменная Горка. Такім чынам, будзе магчымасць днём пагуляць па Вільні. Вяртанне з Вільні ў той жа дзень а 22:15, адразу пасля сканчэння канцэрта. 

Каб далучыцца да вандроўкі, трэба запоўніць гэтую форму.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца на адрас [email protected] або па тэлефоне +375 (29) 606-10-34.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0