Дэпутат Вярхоўнай рады Андрэй Арцёменка пазбаўлены грамадзянства Украіны, пацвердзілі Дзяржаўная міграцыйная служба і міністэрства ўнутраных спраў краіны, паведамляе DW. Камісія па пытаннях грамадзянства пры прэзідэнце Украіны разгледзела матэрыялы ў дачыненні да Арцёменкі 25 красавіка. Рашэнне аб пазбаўленні грамадзянства прымае прэзідэнт, паказвае МУС.

Пра тое, што прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка пазбавіў грамадзянства дэпутата Арцёменку, раней паведамляў старшыня фракцыі Радыкальнай партыі Алег Ляшко. Паводле яго слоў, рашэнне было прынятае ў сувязі з тым, што ў 2005 годзе Арцёменка прыняў грамадзянства Канады. Сам Арцёменка тады назваў гэтае паведамленне фальшыўкай.

У лютым газета The New York Times апублікавала матэрыял аб тым, што Арцёменка прапанаваў ЗША план урэгулявання расійска-ўкраінскага канфлікту. Ён прадугледжваў рэферэндум аб перадачы Крыма ў арэнду Расіі на 50 ці 100 гадоў. Пасля гэтай публікацыі ўкраінскія следчыя органы распачалі ў дачыненні да Арцёменкі справу аб дзяржаўнай здрадзе.

Усяго з 2012 па 2016 гадоў указам прэзідэнта Украіны грамадзянства страцілі 323 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?