Хаос на вуліцах гарадоў Венесуэлы: апазіцыя працягвае акцыі пратэсту, моладзь атакуе паліцыю, чавэсісты страляюць у моладзь. Колькасць смяротных ахвяраў дасягнула 37-мі, улады адмаўляюцца правесці датэрміновыя выбары.

44-гадовая жыхарка Каракаса шпурляе камень у паліцыю. Фота Univision.

44-гадовая жыхарка Каракаса шпурляе камень у паліцыю. Фота Univision.

Эканамічны крызіс прывёў да падзення папулярнасці прэзідэнта Нікаласа Мадура, пераемніка папуліста Уга Чавэса. Інфляцыя, дэвальвацыя нацыянальнай валюты і дэфіцыт тавараў выклікалі расчараванне насельніцтва. Але створаны шмат у чым па кубінскіх, расійскіх і беларускіх узорах рэжым надзейна кантралюе ўсе суды і сілавыя структуры, ліквідаваў падзел уладаў і таму трымаецца незалежна ад настрояў грамадства.

Апазіцыя сабрала досыць галасоў для правядзення рэферэндуму аб даверы да Мадура, аднак улады не дазволілі яго правядзення. Апазіцыя выйграла парламенцкія выбары (у Венесуэле па-ранейшаму лічаць галасы), аднак Мадура вырашыў склікаць Устаноўчы сход, каб пазбавіць парламент уплыву. Акрамя таго, падкантрольныя прэзідэнту суды арыштавалі адных лідараў апазіцыі і пазбавілі права балатавацца другіх.

Сёння, у суботу, у Каракасе і іншых гарадах краіны прайшлі «маршы жанчын» за адстаўку Мадура. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?