Як адзначыў карэспандэнт НН, падчас святкавання Дня Перамогі кідаўся ў вочы ўплыў расійскай прапаганды і ўцягнутасць беларусаў у яе кола.
Георгіеўскія стужачкі адкрыта не раздавалі, аднак многія людзі самі прыйшлі на плошчу, упрыгожыўшыся імі. Стужкі з «яблыневым цветам», ліхаманкава прыдуманыя дзяржідэалогіяй некалькі гадоў таму як бы ў процівагу, былі ў асноўным на «прадстаўніках працоўных калектываў» і школьніках, што трапілі сюды па разнарадцы.
А «георгіеўскія» многія з тых, хто быў на плошчы, чаплялі па ўласнай ініцыятыве. Імі ўпрыгожвалі дамскія сумачкі, аўтамабілі, партрэты продкаў-ветэранаў. Вялікая сям'я з Мінска нават пашыла сцягі ў «георгіеўскіх» колерах. Малых дзетак адзявалі «салдатамі Перамогі». Старыя камуністы прынеслі партрэты Сталіна і сцягі СССР. Вакол плошчы фланіравалі хлопец і дзяўчына ў энкавэдысцкай форме — з імі актыўна фатаграфаваліся мінчукі і госці сталіцы.
«Сцяжкі Перамогі» прадавалі людзі з парушэннямі слыху.
Георгіеўская стужачка на «Міцубісі». Японія, дарэчы, была саюзніцай Германіі ў вайне.
Мамы адзелі малых дзетак «салдатамі Перамогі».
Казак Усевялікага войска Данскога ішоў у калоне мінскага «Несмяротнага палка».
Прадстаўнікі праўладнай Кампартыі традыцыйна вынеслі партрэты Сталіна.
Вакол плошчы фланіравалі хлопец і дзяўчына ў энкавэдысцкай форме — з імі актыўна фатаграфаваліся мінчукі і госці сталіцы.
Вялікая сям'я з Мінска пашыла сцягі ў «георгіеўскіх» колерах.
На свяце былі заўважаныя актывісты адыёзнага прарасійскага «Національно-освободітельного двіженія».
Ну, за Перамогу!
Залп.





