Графікі адключэння гарачай вады ў Мінску будуць скарэктаваныя, паведаміў БЕЛТА начальнік аддзела энергетыкі ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Дзмітрый Плашкоў.
«Сёння гарадскімі ўладамі прынятае рашэнне аб карэкціроўцы графікаў адключэння гарачай вады з улікам умоў надвор'я», — адзначыў Дзмітрый Плашкоў.
Актуальная інфармацыя будзе размешчаная на сайце Мінгарвыканкама ў бліжэйшы час.





