Інцыдэнт адбыўся раніцай 11 мая на Партызанскім праспекце ў Мінску.
27-гадовы мужчына з самай раніцы выпіваў з сябрамі. Пасля вырашыў сесці за стырно.
Калі яго паспрабаваў спыніць інспектар ДАІ, нецвярозы кіроўца працягнуў рух, праўда, потым усё ж спыніўся. Спыніўшыся, мужчына адчыніў дзверы аўтамабіля і пабег, аднак далёка сысці не змог - даішнік амаль адразу дагнаў яго.
У крыві парушальніка было выяўлена 1,8 праміле алкаголю. Дарэчы, мужчына, працуе кіроўцам на адным з прадпрыемстваў.
Яго аўтамабіль «Опель Вектра» застанецца на ахоўнай стаянцы. Самога ж парушальніка чакае пазбаўленне вадзіцельскага пасведчання тэрмінам на тры гады і штраф да 100 базавых велічынь.





