Паліклінікі Мінска з 16 мая пераходзяць на летні рэжым працы, паведамілі БЕЛТА ў камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

У будныя дні рэгістратура ў паліклініцы будзе працаваць з 7.00 да 20.00, дапаможныя службы (клініка-дыягнастычная лабараторыя, працэдурны, рэнтгенаграфічны, флюараграфічны, даўрачэбны, сматравы кабінеты, ЭКГ, а таксама аддзяленні дзённага знаходжання і фізіятэрапіі) — з 7.30 да 20.00.

Дактары ў паліклініках будуць прымаць пацыентаў з 8.00 да 20.00. Выклік на дом магчымы з 7.30 да 19.30 (да дарослага) і з 7.30 да 15.00 (да дзіцяці). Выкананне прызначэнняў доктара дома ажыццяўляецца з 7.30 да 19.30.

У суботу рэгістратура працуе з 8.30 да 15.00, дапаможныя службы, у тым ліку кабінет рэгістрацыі лісткоў непрацаздольнасці — з 9.00 да 15.00. Да 15.00 па суботах вядуць прыём дактары (па зменным графіку). Выклікаць медработніка на дом можна з 8.30 да 14.30. Выкананне выклікаў на дом ажыццяўляецца з 9.00 да 15.00, прызначэнняў доктара дома — з 8.30 да 18.00.

Па нядзелях і ў святочныя дні дзяжурны доктар (для афармлення медыцынскай дакументацыі) будзе працаваць з 9.00 да 15.00, выкананне прызначэнняў доктара дома будзе ажыццяўляцца з 9.00 да 18.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0