Тры расійскія банкі выдавалі крэдыты падстаўным фірмам пад заклад бочак з вадой, паведамляе ВВС са спасылкай на сайт расійскага міністэрства ўнутраных спраў.

Змесціва бочак праходзіла па дакументах як «дарагая хімічная сыравіна». Такім спосабам у 2014 і 2015 гадах з крэдытных арганізацый было выведзена каля 1 млрд расійскіх рублёў (каля $17,5 млн). Пасля гэтага ў банкаў былі адкліканыя ліцэнзіі.

Супраць чатырох падазраваных распачатая крымінальная справа аб махлярстве ў асабліва буйным памеры. Трое з іх арыштаваныя. Іх імёны ведамства не называе.

Усяго за 2016 год з Расіі за мяжу было незаконна выведзена 190 млрд рублёў супраць 600 млрд рублёў годам раней, паведаміла раней старшыня Банка Расіі Эльвіра Набіуліна.

Па яе словах, нягледзячы на поспехі барацьбы з гэтай з'явай, пастаянна з'яўляюцца новыя, «больш дзёрзкія схемы» вываду сродкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?