Захопнік аддзялення банка ў аўстрыйскім Эрпфендорфе здаўся паліцыі, усе закладнікі вызваленыя, паведамляюць інфармагенцтвы.
Раней паведамлялася, што невядомы мужчына захапіў аддзяленне банка. Паліцыя, якая прыбыла на месца, уступіла з захопнікам у перамовы. У выніку мужчына вырашыў здацца. Яго матывы і патрабаванні невядомыя.
Пра тое, ці пацярпеў хто-небудзь з закладнікаў, пакуль не паведамляецца.