Жыхар Латвіі Інгус Аўгсткалнс стаў першым у свеце чалавекам, які здзейсніў скачок з дрона, што знаходзіўся на вялікай вышыні. Ажыццяўленнем скачка з вышыні 330 метраў займалася латвійская кампанія Aerones.

Падрыхтоўка да скачка доўжылася каля паўгода, паведамляюць інфармагенцтвы.

Кампанія Aerones спецыялізуецца на распрацоўцы беспілотнікаў падвышанай грузападымальнасці. Робат, які выкарыстоўваецца для ажыццяўлення скачка, абсталяваны 28 прапелерамі, ён можа падняць у паветра груз вагой да 200 кілаграмаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0