Сяргей Чэпік (злева) і старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарстнёў

Сяргей Чэпік (злева) і старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарстнёў

У Беларусі часта пішуць пра сямейныя дынастыі — дактароў, настаўнікаў, рабочых. А вось пра чыноўніцкія дынастыі пісаць не прынята. Хоць пра іх добра вядома, асабліва ў маленькіх гарадах.

На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка прызначыў Сяргей Чэпіка старшынёй Пастаўскага райвыканкама. Цікава, што чалавек з такім прозвішчам старшынёй гэтага ж райвыканкама ўжо быў.

Васіль Васільевіч Чэпік узначальваў райвыканкам трынаццаць гадоў — з 1987 па 2000 год. Быў першым сакратаром райкама партыі, старшынёй райсавета, дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га склікання, з 1994 па 2000-ы — старшынёй райвыканкама. 30 студзеня 2000 года Васіль Чэпік загінуў на гэтай пасадзе ў выніку аўтамабільнай аварыі.

Васіль Чэпік (крайні злева)

Васіль Чэпік (крайні злева)

Цяпер раён узначаліў яго сын, 46-гадовы Сяргей Васілевіч Чэпік. Апошнія паўтара года ён узначальваў упраўленне сельскай гаспадаркі раёна, а да гэтага больш за дзесяць год кіраваў гаспадаркай АТ «Кураполле-агра».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?