Беларусь уводзіць бязвізавы рэжым для грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія маюць пашпарты для афіцыйных паездак. Адпаведны ўказ №173 падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваецца ўстанаўленне бязвізавага парадку ўезду, выезду, транзіту і часовага знаходжання на тэрыторыі Беларусі тэрмінам да 30 сутак для грамадзян КНР, якія маюць у якасці праязных дакументаў пашпарты для афіцыйных паездак.

Гэтыя пашпарты выдаюцца Міністэрствам замежных спраў Кітая, кітайскімі загранустановамі, а таксама дэпартаментамі замежных спраў мясцовых народных урадаў асобам, якія займаюць пасаду намесніка кіраўніка павета і ніжэйшую, супрацоўнікам бюджэтных арганізацый, дзяржаўных прадпрыемстваў і акцыянерных фінансавых устаноў.

Такое рашэнне накіравана на далейшую актывізацыю дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Кітая, перш за ўсё на міжрэгіянальным узроўні.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0