У Мінску, каля АўтаВАЗа, міліцэйскі УАЗ сутыкнуўся на пешаходным пераходзе з раварыстам. Мужчына атрымаў траўмы і знаходзіцца ў бальніцы.

Аварыя адбылася позна ўвечары 18 мая на вуліцы Кіжаватава.

«Я рухаўся па веладарожцы. Калі выехаў на пешаходны пераход, мне гарэў зялёны. Міліцэйскі аўтамабіль, які ехаў без пробліскавых маячкоў, я бачыў і быў упэўнены, што кіроўца спыніцца. Але гэтага не адбылося, і я урэзаўся ў дзверы машыны», — распавёў TUT.BY мужчына.

У выніку ДТЗ веласіпедыст атрымаў страсенне мозгу і пералом скулавай косткі. Яго шпіталізавалі.

У ДАІ Мінска пацвердзілі факт сутыкнення.

«Па дадзеным факце праводзіцца праверка, матэрыялы знаходзяцца ў аддзеле дазнання», — сказаў начальнік аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0