Бразільскія шахцёры здабылі гіганцкі смарагд вагой больш за 360 кг і вышынёй 1,3 м. Пра гэта паведамляе тэлеканал G1 Globo.

Паводле інфармацыі тэлеканала, смарагд быў знойдзены на глыбіні 200 м у шахце Карнаіба каля 25 дзён таму. Яго знайшлі шахцёры кампаніі Bahia Mineral Cooperative ў горадзе Піндобасе у штаце Баія.

Смарагд быў прададзены аднаму з мясцовых уладальнікаў шахт, яго імя не раскрываецца. Юрыст пакупніка распавёў, што яго кліент хоча выстаўляць каштоўнасць на агляд у музеях і бібліятэках.

Гэта другі буйны смарагд, знойдзены ў рэгіёне. Папярэдні быў знойдзены ў 2001 годзе. Ён быў амаль на 20 кг цяжэйшым, а яго кошт склаў больш за $300 млн. Камень быў нелегальна дастаўлены ў ЗША і на працягу некалькіх гадоў быў прадметам спрэчкі паміж урадамі Бразіліі і ЗША. У 2015 годзе было прынята рашэнне, што смарагд застанецца ў Злучаных Штатах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0