Беларуска-ўкраінская мяжа

Адразу на двух памежных зь Беларусьсю пунктах — «Даманава» ў Валынскай ды «Гарадзішча» ў Роўненскай абласьцях — украінскія памежнікі папярэдзілі спробу незаконнага перамяшчэньня зброі.

У адным выпадку вінтоўку з аптычным прыцэлам калібру 5,5 мілімэтра спрабаваў перавезьці ў багажным аддзяленьні легкавога аўтамабіля «Пёжо» грамадзянін Беларусі. «Гэтая сучасная пнэўматычная вінтоўка перавозілася прыхаванаю, а для яе перамяшчэньня патрэбны спэцыяльны дазвол. У такіх выпадках звычайна складаецца пратакольны дакумэнт, а выяўлены прадмет і аўтамабіль, на якім ён перавозіўся, канфіскуюцца», — паведаміў Радыё Свабода дарадца старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян.

У другім выпадку пнэўматычны пісталет калібру 4,5 мілімэтра ды 13 паляўнічых патронаў былі выяўленыя ў аўтамабілі грамадзяніна Ўкраіны. Абодва грамадзяніна накіроўваліся з Украіны ў Беларусь.

«Грамадзянаў і выяўленую зброю памежнікі Луцкага памежнага атраду перадалі супрацоўнікам Нацыянальнай паліцыі», — паведамілі Радыё Свабода ў адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?