Пра новы праект паведаміў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка: «Кіраўнік холдынгу «Амкадор» Аляксандр Шакуцін падрыхтаваў і ўнёс прапанову аб тым, што ў шэрагу іншых інвестыцыйных праектаў ён будзе ствараць вытворчасць аўтатрактарнай і камунальнай тэхнікі. Былі розныя меркаванні і пазіцыі з гэтай нагоды, але я асабіста падтрымліваю гэты праект», — цытуе яго словы БелТА.

На яго думку, гэта паспрыяе развіццю канкурэнтнага асяроддзя, у тым ліку і для МТЗ. На рэалізацыю праекта спатрэбіцца каля 300—350 млн даляраў. Гаворачы аб фінансаванні праекта, Уладзімір Сямашка адзначыў, што гэта будуць інвестыцыйныя сродкі.

«Гэта будуць крэдыты замежных банкаў. Сакрэту няма: у асноўным гэта будуць кітайскія крэдыты», — удакладніў ён. Завод плануецца пабудаваць за тры гады пасля прыняцця канчатковага рашэння па крэдытаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0