У сталічным раёне Каменная Горка адкрыўся гандлёвы цэнтр Green City. Ягоная адметнасць перадусім ва ўласніку.

Будынкам валодае кампанія «Еўрастэпгруп», сузаснавальнікамі якой сталі смаленская «Еўрастэп» Мікалая Іванаўскага і беларускі Прэзідэнцкі спартыўны клуб на чале з Дзмітрыем Лукашэнкам.

Аб’ём інвестыцый у Green City перавысіў $110 мільёнаў. Гэта перадусім банкаўскія крэдыты, узятыя ў «Беларусбанку» і «Тэхнабанку».

У складзе гандлёвага цэнтра запрацаваў гіпермаркет Green — гэта сёмая крама сеткі ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?