Генерал і экс-намеснік старшыні КДБ Васіль Дземянцей стаў дырэктарам Нацыянальнага лагістычнага аператара «Брэміна груп», звярнуў увагу блогер d-zholik.

На сайце кампаніі значыцца, што яна створаная ў «мэтах рэалізацыі лагістычнага патэнцыялу рэспублікі і зможа абслугоўваць значныя транзітныя грузавыя патокі».

Цікава, што адна з функцый кампаніі — аказанне мытнага афармлення і прадстаўніцтва. Пры гэтым Дземянцей пасля завяршэння кар'еры ў КДБ займаў значныя пасады ў Мытнай службе. 

Гэты Васіль Дземянцей — пляменнік таго самага Мікалая Дземянцея, старшыні Вярхоўнага савета БССР. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?