Сёньняшняе супольнае пасяджэньне дзьвюх палатаў Нацыянальнага Сходу Беларусі пачалося з урачыстай працэдуры.

Вядоўца пасяджэньня, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка, узнагародзіў ганаровай граматай Нацыянальнага Сходу Беларусі міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча «за дзейнасьць ва ўмацаваньні правоў і свабодаў грамадзян».

Удзельнікі пасяджэньня аплядысмэнтамі павіншавалі міністра, пасьля чаго вядоўца сказаў: «Давайце яшчэ раз павіншуем Ігара Анатолевіча!». І дэпутаты зноў запляскалі.

Пасяджэньне прысьвечана адказам сяброў ураду на пытаньні дэпутатаў. З асноўным дакладам аб стане сацыяльнай сфэры ў Рэспубліцы Беларусь выступае віцэ-прэм’ер Васіль Жарко. Акрамя таго, у залі прысутнічаюць 10 міністраў, якім дэпутаты таксама могуць задаць пытаньні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?