«Абуральна, што пасля ўсяго, што здарылася гэтай вясной у нашай краіне, пасля брутальных разгонаў мірных вулічных акцый міліцыяй, пасля затрыманняў паўтары сотні журналістаў, больш за тысячу мірных грамадзян, велізарнай колькасці штрафаў і сутак арышту, негатыўнай рэакцыі на тое, што адбылося, еўрапейскіх краін, міністр унутраных спраў Шуневіч атрымлівае падзяку ад імя Нацыянальнага сходу.
Як дэпутат Нацыянальнага сходу заяўляю: сваёй згоды на гэта ўзнагароджанне я не давала, магчыма, не давалі і іншыя дэпутаты. Праца міністэрства выклікае ўсё больш і больш пытанняў, а ніяк не грамат і падзяк»,
— адрэагавала дэпутатка ў сваім фэйсбуку на тое, што Нацыянальны сход узнагародзіў міністра Шуневіча граматай за «ўмацаванне правоў і свабод грамадзян».





