soligorsk-news.by

soligorsk-news.by

У аўторак супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь на аўтамабільнай дарозе каля в. Камень Капыльскага раёна ў момант атрымання хабару быў затрыманы старшыня Салігорскага райвыканкама Аляксандр Рымашэўскі, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Затрымалі чыноўніка з доказамі злачынства, адзначаецца ў прэс-рэлізе, у момант атрымання хабару памерам 2,7 тыс. даляраў ЗША. Паводле дадзеных аператыўнікаў, старшыня Салігорскага райвыканкама на працягу доўгага часу злоўжываў уладай і службовымі паўнамоцтвамі пры вырашэнні пытанняў па закупе сродкаў аховы раслін, насення і запасных частак для сельгастэхнікі аграпрамысловых прадпрыемстваў і арганізацый Салігорскага раёна.

Па дадзеным факце Следчым камітэтам заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 430 КК Рэспублікі Беларусь («Атрыманне хабару»).

Яго санкцыя прадугледжвае пазбаўленне волі да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Як паведамілі ў ГУБАЗіК МУС, А. Рымашэўскі сістэматычна атрымліваў хабар ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за вырашэнне пытанняў аб першачарговым пагашэнні запазычанасцяў мясцовых аграпрадпрыемстваў па разліках за пастаўленую прадукцыю. Гэтая інфармацыя ў цяперашні час правяраецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0