Bloomberg

Bloomberg

З пачатку гандлёвай сесіі ў Лондане Brent упаў у цане больш чым на 2,5%. Калі пачыналася сесія на адзнацы ў $50,50 за бараль, то да 13:00 цана Brent апусцілася да $48,97, што стала мінімальным паказчыкам з пачатку мая.

Да 14:00 рынак трохі скарэктаваўся, і бараль Brent падняўся да $ 49,37.

Непасрэднай падставай да падзення нафтавых каціровак стала заява прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб рашэнні выйсці з Парыжскага пагаднення па клімаце. Як паказвае выданне Investing, пасля гэтага на рынку ўзялі верх настроі, што амерыканцы тым самым павялічаць нафтавыя распрацоўкі і ў будучыні гэта прывядзе да перанасычэння рынка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0