Ужо заўтра, 3 чэрвеня, адбудзецца вандроўка па маршруце: Мінск — Глыбокае — Шаркаўшчына — Германавічы — Лужкі — Мінск. У праграму ўключана наведванне бардаўскага фэсту ў Германавічах.

Бонусы вандроўкі:

• магчымасць вырвацца з каменнага Мінска ў спякотны дзень;
• наведванне гістарычных кропак у Глыбокім, Шаркаўшчыне і Лужках разам з мясцовым краязнаўцам;
• традыцыйны бардаўскі фэст у Германавічах у музеі Міхася Райчонка, які збярэ лакальных выканаўцаў і паэтаў (Зміцер Бартосік, Андрэй Мельнікаў, госці з Лепеля, Глыбокага, Полацка).

Кошт удзелу (пакрывае выдаткі на траншпарт): 25 BYN.

Уваход у музэй Язэпа Драздовіча ў Германавічах аплочваецца асобна.

Хочаш паехаць? Тэлефануй: +375 25 545-84-30, +375291342804 (Валерыя).

Прыватная культурна-асветніцкая ўстанова «Культура роднага краю» УНП 192664818

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0