У праваслаўных вернікаў пачаўся двухтыднёвы успенскі пост, які завершыцца 27 жніўня напярэдадні свята Сплення Найсвяцейшай Багародзіцы.

Першы дзень посту прыпадае на Мядовы Спас, калі ў храмах асвячаецца мёд. Традыцыя захоўваць успенскі пост, які з’яўляецца часам падрыхтоўкі да урачыстасці Сплення Насвяцейшай Багародзіцы, з’явілася яшчэ ў старажытнасці. У 1166 г. было прынята рашэнне, што ён будзе працягвацца два тыдні.

Пост — гэта не толькі абмежаванне ў харчаванні. Ён таксама заключаецца ў тым, каб праз адрачэнне ад добрага навучыцца ўстрымлівацца ад дрэннага, каб у жыцці чалавека ўсё больш было месца для Бога і іншых людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?