Па адрасе bookstore.lohvinau.by з'явіўся анлайнавы філіял кнігарні «Логвінаў» — збор вартых кніг па-беларуску і на іншых мовах.

Тут — навінкі айчыннай паэзіі і прозы, літаратура факта, пераклады, кнігі для дзетак, выданні па гісторыі, паліталогіі і псіхалогіі, альбомы па сучасным мастацтве. Нобелеўскія лаўрэаты і лаўрэаты прэміі Гедройца і Багдановіча.

Кнігі, набытыя ў анлайн-кнігарні, можна будзе атрымаць у Мінску з кур’ерам, а ў Беларусі і па ўсім свеце — поштай.

Першым трыццаці пакупнікам кнігарня падорыць кнігу дарожных зацемак Этгара Керэта «Сем добрых гадоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0