Паводле паведамленняў французскіх СМІ, напад ля сабора Нотр-Дам здзейсніў 40-гадовы студэнт алжырскага паходжання. Наблізіўшыся да патрульнага, зламыснік кінуўся на яго з крыкам: «Гэта вам за Сірыю!»
У выніку ўдару малатком па галаве патрульны паліцыянт атрымаў лёгкія раненні. Іншыя паліцыянтыя адкрылі агонь па зламысніку. У цяжкім стане ён дастаўлены ў бальніцу. Па факце здарэння пракуратура распачала справу па артыкуле аб тэрарызме, паведамляе Радыё Польшча.
Міністр унутраных спраў Францыі Жэрар Каломб заявіў, што тэрарызм з ужываннем складаных тэхнічных сродкаў перайшоў у стадыю, калі інструментам нападу можа быць што заўгодна.