Мая Кляшторная — дачка рэпрэсаваных літаратара Тодара Кляшторнага і Яніны Германовіч — упершыню змагла пагартаць дакументы з архіўнай справы сваёй маці.

Сустрэча адбылася «дзякуючы ініцыятыве і стараннямі кіраўніцтва КДБ», піша газета «Савецкая Беларусія», у рэдакцыі якой і адбылася сустрэча. Дадаткова адзначаецца, што для Маі Кляшторнай нават зрабілі копію справы яе бязвінна асуджанай маці.

Тодар Кляшторны быў расстраляны 30 кастрычніка 1937 годзе ў турме НКВД у Мінску як «член антысавецкай арганізацыі». Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Яніна Германовіч была арыштавана па аператыўным загадзе наркама Яжова №00486 і асуджаная толькі за тое, што была жонкай расстралянага «ворага народа». Ёй нават не прад'явілі абвінавачванняў. Была двойчы рэпрэсаваная, высылалася ў Караганду і Кемерава. Рэабілітаваная ў 1957 годзе. Памерла ў 1959 годзе.

Чытайце таксама:

Дачка рэпрэсаванага паэта Мая Кляшторная сустрэла 80-годдзе ў былым лягеры «Алжыр». Разам з прэзідэнтам Казахстана

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?