Нападаючы «Рэала» Крышціяну Раналду другі год запар узначальвае спіс ста самых высокааплатных спартсменаў свету па версіі Forbes.
32-гадовы партугалец зарабіў 93 мільёны даляраў, з якіх 58 — зарплата і бонусы, а яшчэ 35 — іншыя даходы.
Першая дзясятка ў топ-100 выглядае так:
1. Крышціяну Раналду («Рэал») — 93 мільёны даляраў
2. Леброн Джэймс («Кліўленд», НБА) — 86,2
3. Ліянэль Месі («Барселона») — 80
4. Роджэр Федэрэр (тэніс) — 64
5. Кевін Дзюрант ( «Голдэн Стэйт», НБА) — 60,6
6. Эндру Лак («Індыянапаліс», НФЛ), Роры Макілрай (гольф) — 60
8. Стэфан Кары («Голдэн Стэйт», НБА) — 47,3
9. Джэймс Хардэн («Х'юстан», НБА) — 46,6
10. Льюіс Хэмілтан («Мерседэс», формула-1) — 46





