Пастанову аб выдзяленні 430 600 рублёў для прадухілення затаплення кар'ера «Гралева» адкрытага акцыянернага таварыства «Даламіт» у Рубе 5 чэрвеня выдаў урад Беларусі. Пра гэта паведамляюць «Народныя навіны Віцебска». 

Кар'ер «Гралева» адкрытага акцыянернага таварыства «Даламіт» у Рубе, 2011 год. Фота Сяргея Серабро

Кар'ер «Гралева» адкрытага акцыянернага таварыства «Даламіт» у Рубе, 2011 год. Фота Сяргея Серабро

Згодна з гэтай пастановай, грошы павінны быць выдзеленыя Міністэрствам фінансаў да канца першага паўгоддзя 2017 года са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.

Транш у 430 600 рублёў накіруюць Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва для ААТ «Даламіт», гэтыя грошы прызначаныя для закупкі абсталявання, патрэбнага для забеспячэння бесперабойнай працы помпавай станцыі, і тэрміновых рамонтаў, якія дазволяць пазбегнуць затаплення кар'ера «Гралева» ў Рубе вадой, якая прыбывае.

Вярнуць грошы ў бюджэт дзяржавы павінен будзе вінаваты ў надзвычайнай сітуацыі, а сачыць за гэтым даручана Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва.

У канцы траўня па распараджэнні прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова была створана міжведамасная рабочая група, якая павінна вызначыць прычыны падтаплення адзінага кар'ера па здабычы даламіту ў Беларусі. Гэтую групу ўзначаліў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Сідараў, а каардынуе выкананне распараджэння прэм'ер-міністра яго намеснік Анатоль Калінін. Высветліць, з якой прычыны павялічыўся вадацёк у кар'еры «Гралева», эксперты павінны да 31 снежня 2017 года.

Падчас распрацоўкі справаздачы аб уздзеянні на навакольнае асяроддзе будаўніцтва Віцебскай ГЭС у Лужасне аказалася, што для прагнознай ацэнкі прытоку вады ў кар'ер «Гралева» патрэбныя адмысловыя гідрагеалагічныя даследаванні.

Таму ў 2014 годзе правялі дадатковую ацэнку прытоку вады ў даламітавы кар'ер. Філіял «Геадэзічнай экспедыцыі» ацаніў 13 прытокаў вады ў «Гралева» і прыйшоў да высновы, што пры запаўненні вадасховішча Віцебскай ГЭС да НПУ (нармальнага подпорнага ўзроўню) 139 метраў дадатковых прытокаў вады ў кар'еры з боку Дзвіны будзе складаць усяго 15 780 кубічных метраў.

Паводле ацэнкі спецыялістаў, такі аб'ёму вады склаў бы 3,7% ад агульнага прытоку вады ў кар'еры. Такім чынам, ён бы знаходзіўся ніжэй за прынятую дакладнасць гідрагеалагічных разлікаў, роўную 5—10%, а таму, як было заяўлена ў справаздачы, з'яўляўся неістотным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0