Апошняя несправядлівасць — калі пішуць пра замучаных у савецкіх турмах, ставяць іх турэмныя фоты. І не падпісваюць, што гэта чалавек ужо ў турме, што гэта ўжо цела без душы. І хтосьці думае: во, які ж пагаслы і дэпрэсіўны быў гэты Тодар Кляшторны.
Ставяць тыя фоты, бо ўсе іншыя тады ж канфіскоўваліся, знішчаліся.
Для справядлівасці: рабіце подпісы да такіх здымкаў канечне: гэта ён пасля бяссоннай ночы, пасля пабояў і прыніжэнняў.
Чытайце таксама: «Ніколі больш». 80-гадовая Мая Кляшторная ўпершыню пабачыла следчую справу сваёй маці





