У Беларусі трэба выразна акрэсліць, што такое істотнае змяненне ўмоў працы, не прыняўшы якое чалавек можа расстацца з працадаўцам без выплаты дапамогі, лічыць старшыня федэрацыі праўладных прафсаюзаў Міхаіл Орда. «Праз размытасць фармулёвак працадаўцы часам, мякка кажучы, сваволяць», — сказаў прафсаюзны лідар у інтэрв'ю sb.by.
— Прывяду прыклад. У мінулым годзе на адным мінскім заводзе 110 работнікам замест скарачэння ўвялі працягласць працоўнага дня 48 хвілін. З 8.00 да 8.48. Адпаведна — і зарплата капейкі. Такім чынам чалавека штурхаюць да звальнення па ўласным жаданні без усялякіх выплат, — расказаў Міхаіл Орда.