Інфапункт для турыстаў адкрыецца 9 чэрвеня на сталічным чыгуначным вакзале, паведаміла дырэктар інфармацыйна-турысцкага цэнтра «Мінск» Алена Пліс.
Спецыялісты будуць працаваць з 8.00 да 20.00 без выходных. Тут госці змогуць даведацца больш сталіцу і краіну, спланаваць маршрут падарожжа, набыць сувеніры, узяць карты, даведнікі. Яшчэ адзін інфапункт з'явіцца ў перспектыве ў раёне плошчы Свабоды.