фота Антона Матолькі

фота Антона Матолькі

Лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч атрымаў паведамленне пра спыненне крымінальнай справы па ч.3 арт.293 «Арганізацыя масавых беспарадкаў» з прычыны «адсутнасці ў дзеянні складу злачынства». Пра гэта ён паведаміў у сваім фэйсбуку. 

«Шчыра сказаць, я б менш зьдзівіўся, каб мяне пасадзілі ізноў. Трэба прызнаць, створаны 20 сакавіка адзьдзел фантастыкі ГБ спрацаваў нестандартна. Месяц пратрымаць па турмах і заявіць: «у вашых дзеяньнях няма складу злачынства» — такога, на маёй памяці, з КДБ яшчэ не здаралася. Гэта наша агульная невялікая перамога. А вялікая будзе тады, калі ўсе затрыманыя па «справе патрыётаў» атрымаюць гэткія ж паперкі. Заўтра пайду забіраць 16 канфіскаваных бел-чырвона-белых сьцягоў і банэр «Пагоні». Жыве Беларусь!» — напісаў ён. 

Сёння ж стала вядома пра спыненне крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Пальчэўскага. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?