Значнымі кантрастамі вызначалася надвор'е ў Беларусі 15 жніўня.

Як паведамілі БелаПАН у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, калі ў цэнтральных раёнах Мінскай вобласці і на ўсходзе Гродзенскай максімальная тэмпература паветра не перавышала 22 градусаў цяпла, то ў Гомелі быў устаноўлены новы рэкорд гэтага дня — плюс 34,4 градуса. Ранейшы складаў 33,9 градуса (зафіксаваны ў 1952 годзе).

У Брагіне (Гомельская вобласць) слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 34,2 градуса (ранейшы рэкорд — 32,2 у 1992 годзе).

Апрача таго, у Пінску (Брэсцкая вобласць) выпала больш за палову месячнай нормы ападкаў — 52 мм, або 52 літры вады на квадратны метр.

16 жніўня чакаецца вельмі гарачае надвор'е з дзённай тэмпературай паветра месцамі да 36 градусаў цяпла.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру