Адбылося ўрачыстае адкрыццё новага дома ў Цэнтральным раёне Мінска — гэта той, якім кіруе былы галоўны ідэолаг краіны Ігар Бузоўскі.
Дом адметны тым, што на ім намаляваная гіганцкая вышыванка.
«Гэта не проста ўпрыгожванне і папулярызацыя культуры беларускай зямлі, але і пэўная адказнасць, фарміраванне культуры пражывання, якая заснаваная на беларускіх традыцыях гаспадарcкага стаўлення да свайго дому, парадку, добрасуседства», — сказаў Ігар Бузоўскі, адкрываючы новы дом.





