Раніцай 9 чэрвеня на прахадной ААТ «Камінтэрн» прыбіральшчыца падпаліла сама сябе. Жанчыну з апёкамі 50% цела шпіталізавалі.

Па словах дырэктара прадпрыемства, праблем на працы не было аніякіх, затое ў пацярпелай нібыта меліся праблемы з псіхікай.

Вядома, што ў апошнія месяцы жанчына займалася афармленнем пенсіі і ў яе паўсталі цяжкасці з аднаўленнем стажу ў Расіі. Да пераезду ў Беларусь яна жыла і працавала ў Карэліі.

«Асноўны паток людзей прайшоў на працу. Потым зайшла наша супрацоўніца і са словамі «У мяне скралі 18 гадоў стажу» паднесла да сябе запальнічку. Успыхнула полымя імгненна. Каністры ў яе ў руках не было, толькі запальнічка», — распавяла sputnik.by сведка — кантралёр пункта аховы Алена Пятух.

То бок, пэўныя праблемы з афармленнем пенсіі ўзніклі. Прычым жанчына знаходзілася на бальнічным. Атрымліваецца, у гэты дзень яна адмыслова прыйшла на прадпрыемства.

Пакуль што іншыя дэталі невядомыя, працуюць следчыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна