Першы ў сталіцы інфатуркіёск урачыста адкрылі ў будынку Цэнтральнага чыгуначнага вакзала 9 чэрвеня, перадаюць «Мінск-Навіны».
Там жыхары і госці горада могуць бясплатна атрымаць даведачную і турыстычную інфармацыю, узяць карты і даведнікі па горадзе і пры жаданні купіць сувеніры беларускіх майстроў.
Інфатуркіёск створаны УП «Мінгардаведка» сумесна з інфармацыйна-турысцкім цэнтрам «Мінск».
«Раней на гэтым месцы быў наш ларок з выдачай платных даведак. Такая форма працы састарэла, — адзначыў дырэктар УП «Мінгардаведка» Барыс Васільеў. — Цяпер мы будзем бясплатна даваць людзям інфармацыю. Зарабляць плануем за кошт продажу сувеніраў».
Павільён адкрыты з 8:00 да 20:00 без выхадных. Цяпер там пазменна працуюць два спецыялісты. Праўда, абслужыць яны пакуль змогуць, відаць, толькі прыезджых з краін СНД, бо валодаюць толькі рускай мовай
«У перспектыве плануем арганізаваць курсы замежнай мовы для супрацоўнікаў, каб яны маглі свабодна камунікаваць з замежнымі гасцямі сталіцы», — адзначыў Барыс Васільеў.





