Беларусы могуць падаваць заяўкі для праходжаньня трохмесячнай стажыроўкі ў Радзе Эўропы.
Прэтэндэнты павінны мець вышэйшую або незакончаную (ня менш за шэсьць семэстраў) вышэйшую адукацыю, добра ведаць адну з дзьвюх афіцыйных моваў Рады Эўропы — англійскую або францускую.
Заяўкі прымаюцца да 15 верасня 2008 года.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце Рады Еўропы (www.coe.int) у разьдзеле Вакансіі.





