88-гадовы акцёр, тэлезорка 1960-х гадоў і аўтар класічнага тэлевізійнага ладу Бэтмена Адам Уэст, памёр ад лейкеміі ў Лос-Анджэлесе, паведамілі сваякі акцёра.

Getty

Getty

Уэст вядомы сваёй роляй Бэтмена ў тэлесерыяле 1960-х гадоў, які стаў важнай часткай амерыканскай масавай культуры, піша ВВС.

Аднак пасля закрыцця серыяла яго кар'ера пайшла на спад, і Уэсту, які трывала асацыяваўся з вобразам Бэтмена, складана было знайсці іншыя ролі.

У апошні час ён агучваў персанажа Бэтмена (фактычна, пародыю на сябе самога) у камедыйным мультсерыяле «Грыфіны».

У акцёра засталася жонка, шасцёра дзяцей, пяцёра ўнукаў і два праўнукі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?