Ад 11 чэрвеня ўсе грамадзяне Украіны, якія маюць біяметрычны пашпарт, могуць наведваць без віз 30 краін Еўропы.

Выступаючы на канцэрце ў гонар гэтай падзеі, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў гэты дзень гістарычным на шляху Украіны ў Еўропу і працытаваў верш Міхаіла Лермантава «Прощай, немытая Россия, Страна рабов, страна господ, И вы, мундиры голубые, И ты, им преданный народ».

«Мы з вамі, украінскі народ і ўся Украіна, уступаем у іншую гістарычную эпоху. І гэта падзея азначае канчатковы разрыў нашай дзяржавы з Расейскай імперыяй, а ўкраінскага дэмакратычнага свету — з аўтарытарным «рускім светам», — сказаў Парашэнка.

Парашэнка таксама аддаў пашану тым расіянам, што змагаюцца за свабоду і працытаваў Пушкіна, той верш, дзе радок: «…и на обломках самовластья напишут ваши имена».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?